СтихиСтат.com |
|
. . .
Василь Гардзиенак
|
Автор о себе |
Произведения
продолжение: 1-50 51-100 101-111 Кнiга Ценяу (3)
|
Читатели
|
РецензииНа странице отображаются рецензии, опубликованные 11.2024 в обратном порядке с 11 по 2
Показывать в виде списка | Развернуть сообщения
Рецензия на «Украiне» (Василь Гардзиенак)
Вельмі кранальна, дзякуй вялікі за верш. Нажаль многія так і не зразумелі які гэта жах. Рина Забелина 05.02.2023 18:44 Заявить о нарушении
Вялікі дзякуй за водгук. Гэта сапраўды суцэльны жах... Прачытайце яшчэ мой "Ліст з фронту", мне здаецца ў ім так сама атрымалась адлюстраваць падобныя пачуцці ад ўсяго гэтага...
Василь Гардзиенак 30.09.2023 01:14 Заявить о нарушении
Рецензия на «Украiне» (Василь Гардзиенак)
Возмездье идёт из глубоки снегов Бандере Днипра не видать берегов Сергей Хлопотов 2 15.11.2022 15:13 Заявить о нарушении
Рецензия на «Украiне» (Василь Гардзиенак)
Думаю прочитают это не многие. Сергей Калуцкий 15.11.2022 15:01 Заявить о нарушении
Рецензия на «На гэты верш нiхто не адгукнецца» (Василь Гардзиенак)
Яшчэ адзін дзівак чакае поўню, Разглядвае малюнкі на акне. Душа - як чысты ліст - шукае роўню, Каб разам усміхацца з ёй вясне, Дзівіцца тым, як сонца дагарала, Ды з восенню крыху пасумаваць, Адчуць, пабачыць, зразумець - ці мала, Каб у далонях дрыжыкі стрымаць...) Няўжо не знойдзецца другое сэрца, Што гэткім жа здаецца дзіваком,) І рыфмаю на рыфму адгукнецца, На слова - словам, на радок радком... Клавдия Семеновна 08.12.2016 11:10 Заявить о нарушении
Вялікі дзякуй, Клаўдзія Сямёнаўна, за такі шчыры водгук! Вось у мяне чамусьці так не атрымліваецца, магу проста напісаць некалькі радкоў у адказ. Цяпер мусіць трэба назву твора мяняць, яна згубіла сваю актуальнасць)) Цудоўна атрымалася, так лёгка чытаецца і на душы цяплей, асабліва ад гэтага радка: "Няўжо не знойдзецца другое сэрца, што гэткім жа здаецца дзіваком..."
Василь Гардзиенак 26.12.2016 22:12 Заявить о нарушении
Рецензия на «Натхненне» (Василь Гардзиенак)
Васіль! Натхнёны верш! Бачна, што напісана на адным дыханні! Спадабаўся!Нават здалося, што гэта - маё!)) А як Вы ставіцеся, калі нехта Вам крыху нешта... дапаможа падшліфаваць? Лаззаро 12.09.2016 21:31 Заявить о нарушении
Дзякуй, сапраўды было напісана на адным дыханні пасля нашых з вамі размоў)) Была ужо 4-я гадзіна ночы ці ранку і так хацелася спаць, але я не мог проста узяць і легчы, бо верш згубіў бы свой сэнс))) Пра гэта, канечне, ніхто бы не даведаўся, але для самаго мяне гэта важна; таму можа дзесьці ён атрымаўся не зусім адшліфаваным, проста рана яго выклаў, звычайна вершы у мяне ляжаць і дапрацоўваюцца мінімум некалькі дзён, а з гэтым чамусь не вытрымаў. Наконт падшліфоўкі, мне шчыра кажучы раней ніхто не прапанаваў такога)) Тут ўсё залежыць ад таго, што менавіта шліфаваць.
Василь Гардзиенак 13.09.2016 01:10 Заявить о нарушении
Нават не падшліфаваць, а крыху прычыпурыць.))
Верш цудоўны, толькі як Вы паглядзіце на некаторыя заўвагі... Калісьці і мне дапамагалі, цяпер - мая чарга. 1 слупок: "загубіў я" - змяніць на "змарнавана" - каб выкінуць лішняе "я". 2 слупок: "а шостай" - потрэбны коскі з двух бакоў "легчы пад коўдру" - просіцца штось более цікавае: "збегчы да ранку" ці яшчэ чтосьці цікавей. 4 слупок: "кінуць ў акно" - трэба замяніць на штосьці, бо пасля "ць" можа стаяць толькі у". Магчыма: "Адштурхнуць на падворак ці выкінуць - прэч - у акно. Ці штосьці другое. 5 слупок:" Каб на свет немаўля нарадзілась натхнення твайго" Каб пазбегнуць слова №нарадзілась", лепш "Каб на свет нарадзілася детка натхнення твайго" ці штосьці замест слова "детка". 6,7 слупок: "сталея, малюя,пачыная,пакідая, размятая" - "сталеючы, малюючы,пачынаючы,пакідаючы, размятаючы". Тут трэбе крыху перарабіць. "Да апошняга слова" - коскі з двух бакоў. 8 слупок: "нарэшце" - коскі з двух бакоў Лаззаро 13.09.2016 10:03 Заявить о нарушении
Васіль, прабачце, калі што, але ўсё - на карысць. Так і мяне вучылі. А вершы ў Вас - цуд! Вартыя, каб над імі папрацаваць. Тады яны наогул заззяюць.
Лаззаро 13.09.2016 10:04 Заявить о нарушении
Вялікі-вякікі дзякуй за парады, улічыў усё, акрамя "легчы пад коўдру" - ну не знаю, хочацца каб менавіта так было, каб паказаць будзённы, просты выбар паміж натхненнем і коўдрай))) "Дзетку"))) я пакуль вырашыў замяніць на "нешта", а астатняе ўсё выправіў, сапраўды слушныя заўвагі, а я сам неяк не заўважыў. Мне здаецца неблага атрымалася. Я наогул заўсёды грашыў дзеепрыметнікамі і дзеепрыслоўямі, калі пісаў яшчэ па-руску і таму пры пераходзе на беларускую былі пэўныя праблемы з імі, столькі год прайшло, а я ўсё яшчэ блытаю канчаткі))) Яшчэ раз дзякуй, цяпер буду улічваць гэтыя моманты пры напісанні. Ажно крыху няёмка, ад такой клапатлівай увагі да майго твора, але надта прыемна.
Василь Гардзиенак 13.09.2016 21:17 Заявить о нарушении
Васіль, цудоўна! Ужо значна лепш.
Толькі вось што знайшлося яшчэ: 3 слупок. падалеЙ Ў акно. пасля Й Ў не ставіцца, толькі У. Можа, "з вачэй у акно"? 6 слупок. "Урэшце"— коскі з двух бакоў, коска перад "што", коска пасля "асалоду". апошні радок шостага— збіты рытм. Мне вельмі прыемна рэдагаваць такія вершы, як гэты. Асалода! Лаззаро 19.09.2016 18:10 Заявить о нарушении
Рецензия на «Паразмауляйце са мной» (Василь Гардзиенак)
Паразмаўляць? Дык слухайце. А можна, я на "ты"? Як сябру. Толькі крыўды хай не будзе. І суцяшальна-ніабчымнай не чакай лухты, Што ў выпадках такіх гавораць людзі. Ці сам сябе не спрабаваў Схапіць ты за каўнер Ды вырваць з адзіноты, с прыкрай млосці? А заўтра будзе новы дзень. І сонейка. Павер. Ты слухаеш яшчэ? Заходзь у госці. Я траў духмяных завару. Ты ж не адзін такі, Дзяліцца смагай-горыччу ахвочы. Паразмаўляць? Дык слу..., прабач, чытай мае радкі. Я той, каму таксама кепска ўночы. Паразмаўлялі... Смешна. Ніабчымная лухта, Вядома ж, не сагрэе... Ды бывае, Два словы простых, а - нібыта з чыстага ліста Жыццё... Ты прыйдзеш? Чайнік астывае. Прабачце, Васіль, неяк само сабой атрымалася))) Пэўна, тэму Вы такую закранулі...))) Клавдия Семеновна 09.09.2016 19:40 Заявить о нарушении
За што прабачэнне, надта добра атрымалася. Дзякуй за водгук. А ў гэтым радку вы сапраўды маеце рацыю: "Ці сам сябе не спрабаваў
Схапіць ты за каўнер Ды вырваць з адзіноты, с прыкрай млосці? Увогулле гумар мне падабаецца, хаця па маіх вершах і не скажаш, проста пішу заўсёды ў зусім іншым стане, таму атрымліваецца неяк сумна. Дзякуй, што паразмаўлялі))) Василь Гардзиенак 09.09.2016 20:05 Заявить о нарушении
Яшчэ хацеў дадаць: так цудоўна у вас атрымалася гісторыя пра завар духмяных траў і канцоўка асабліва "Ты прыйдзеш? Чайнік астывае." - выклікае такую добрую, шчырую усмешку))) Пасля такіх радкоў проста не мог не завітаць на вашую старонку.
Василь Гардзиенак 10.09.2016 00:48 Заявить о нарушении
Заходзьце! Гасцям рада, а землякам-беларусам асабліва!)))
Клавдия Семеновна 10.09.2016 17:35 Заявить о нарушении
Клаўдзія Сямёнаўна! З Вашага дазволу, захаваю Ваш паэтычны "ліст" у сябе "ў скарбонцы". Цікава, як узнікаюць асацыятыўныя вершы?
Лаззаро 10.09.2016 23:04 Заявить о нарушении
Рецензия на «Паразмауляйце са мной» (Василь Гардзиенак)
Пагаворым? Ну што ж, пагаворым. Аб усім? Аб усім і ні чым. Пра жыццё — пра камедзію-хорар. І пра час — "мільгаценнае" "hora". Пагаворым... І ўслых памаўчым. Абкалякаем майна і віра каляінаў — жыццёвых шляхоў. Пасмяемся- паплачымся шчыра. І спаліўшы дзве "трубішчы" міра, пашкадуем, аб жвіры грахоў. Абсмакуем сусвет летуценна: "О, якая вакол прыгажосць!" І, уласныя сцершы сумненні — як святло затуліўшыя цені — абвясцім на ўвесь свет: шчасце ёсць! Шчасце ёсць! Вось яно, паглядзі-ка! І расчуленым сэрцам адчуй : Мілы край— невялічкі й вялікі і ў ім— сонейка бліскаўкі — лікі, што не згаснуць ніколі ўваччу. І яшчэ... як святое, адзначым і пазначым любоўю сваёй: смех задорны — жаночы й дзіцячы і блажэнства абдымкаў гарачых. А астатняе... верш за табой. Лаззаро 08.09.2016 10:14 Заявить о нарушении
Рецензия на «Я усё магу забыць» (Василь Гардзиенак)
Сапраўды ўсё? А я вось нічога не магу забыць... Нічога... Хоць і вельмі стараўся... Артур Грей Эсквайр 15.08.2016 15:32 Заявить о нарушении
Хацелася, але не забываецца, можа толькі на нейкі час... Гэта вельмі стары верш пра далёкае-далёкае каханне, якое так і засталося жывым ў маёй душы... Я калісьці напісаў, яшчэ ў юнацтве:
"Каханне" Ты можаш быць чыстым, простым і светлым, Але ніколі не будзеш цёмным. Ты можаш быць цёплым, гарачым і нат пякельным, Але ніколі не будзеш халодным. Ты можаш быць дзіўным, кароткім і неўзаемным, Але ніколі не станеш мёртвым, Бо памірая разам з намі, Ты назаўсёды застаешся у нашых душах... Василь Гардзиенак 15.08.2016 16:14 Заявить о нарушении
Рецензия на «Людзi шукаюць жыццё...» (Василь Гардзиенак)
Сапраўды няма... Няма... Артур Грей Эсквайр 15.08.2016 15:31 Заявить о нарушении
Рецензия на «Нас забiвае уласнае каханне» (Василь Гардзиенак)
Васіль, прыгожа... Лаззаро 18.03.2016 15:57 Заявить о нарушении Продолжение списка рецензий:
|