Рецензия на «Таямнiца цытадэлi Улiн-Кiрынар -бел. -фэнтэзi» (Артем Стрижак)
Дзень добры, калега!
Увогуле спадабалася! Залік!
Тое што ніжэй, маё меркаванне і вам не навязваю.
“Дзіўнае месца ўяўляе з сябе Аргінтавая цытадэль” – “ўяўляе з сябе” я б напісаў неяк інакш – “Дзіўным месцам з’яўлялася (ці была) Аргінтавая цытадэль”
“цішыня, як у шматтысячагадовым склепе” – цяжка сабе ўявіць што было “шмат тысяч год” таму. І кольі гэта “шмат тысяч год” - 10-15-20 тысяч год? Таму гэтае словазлучэнне неяк не ўражвае. Тым больш што захад пазнаёміўся з манашаствам не раней як узнікла хрысціянства. Я б лепш напісаў “сярэднявечны склеп” ці “склеп часоў тампліераў” ці “гатычны склеп”
“папросіць мяне аб чым не будзь гідкім” – здаецца памылка “чым-небудзь”, але я б напісаў лепш “аб чымсці гідкім”, “нечым гідкім”
“У жыллі манахаў мяне, як заўсёды, сустрэў Алаф” – я б напісаў “у жытле манахаў”
“павінен ісці, бо бацька мяне зноў пакалаціць” – “пакалоціць”
“тым больш запушчаным ён выглядаў” – я б напісаў “занядбаным ён выглядаў”
“Тут ужо ў многіх месцах вісела непрыбраны павуціна, і паўсюль станавілася ўсё больш і больш пылу.” – “непрыбранае павуцінне”. Сам сказ рэжа вока, я б наісаў прасцей – “паўсюль было шмат павуціння і некранутага пылу”
“Пакой уяўляла сабой прасторнае памяшканне з мармуровай статуяй насупраць уваходу, якая паказвала манаха ў такой жа, як у Алафа мантыі.” – “пакой уяўляў”. Не з першага разу зразумеў аб чым гаворка, таксама напісаў бы прасцей – “насупраць уваходу была статуя манаха ў такой жа мантыі”
“Рукі манаха абапіраліся на прамой меч, упёрты ў зямлю, галаву – пакрываў каптур.” – “прамы меч”. “каптур” – гэта не зусім “капюшон”, гэта галаўны ўбор які закрывае ўсю галаву і пакідае адкрытым толькі твар і завязваецца знізу. У манаха твар быў нябачны, таму я б пакінуў “капюшон”.
“У цэлым, у статуі не было нічога асаблівага” – “у цэлым” я б замяніў на іншае – “наогул”, “увогуле”. Тады ўжо і сказ не гучыць. Лепш – “увогуле гэта была звычайная статуя, нічога асаблівага”
Валерий Ясень 24.06.2017 05:32
Заявить о нарушении